Мерапрыемства на базе ДУА «Сярэдняя школа № 14 г.Віцебска»
27 красавіка 2023 г. у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа актыўнага грамадзяніна» на базе ДУА «Сярэдняя школа № 14 г.Віцебска» было арганізавана мерапрыемства на тэму: «Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць» (матэрыяльная і духоўная гісторыка-культурная спадчына, прафесійнае і народнае мастацтва, грамадскія творчыя ініцыятывы і інш.).
У якасці спецыяльнага госця быў запрошаны прадстаўнік Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці з дакладам па тэме «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны на нацыянальным узроўні». Прысутныя пазнаёміліся з паняццем культурнай спадчыны ў тэорыі і практыцы заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Асаблівая ўвага была ўдзелена асвятленню аб’ектаў дакументальных помнікаў як матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. У фармаце электроннай прэзентацыі навучэнцы пазнаёміліся з матэрыяламі аб адным з выбітных беларускіх гісторыкаў і краязнаўцаў апошняй чвэрці XIX–першай чвэрці XX стст. Аляксеем Парфяновічам Сапуновым.