Узнагароджанне першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» па выніках працы за 2022 год
28 красавіка 2023 года ўзнагароджана дыпломам першасная прафсаюзная арганізацыя ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы», якая заняла 1 месца ў аглядзе-конкурсе на лепшую першасную арганизацыю Рэчыцкага раёна Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Таксама сёння прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на Даску пашаны Рэчыцкага райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Гэтага гонару ўдастоена дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы Наталля Мікалаеўна Пішчык.
Прафсаюзны арганізатар Барашка Юлія Аляксандраўна ўзнагароджана граматай за актыўную працу ў прафсаюзе, а таксама асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне прафсаюзнага руху.