27-29 красавіка ў Віцебску адбылася VII міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства»
Канферэнцыя праходзіла на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.
Актыўны ўдзел у ёй прынялі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, якія падрыхтавалі даклады па наступных тэмах: «Успаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.) і відавочцаў ваенных падзей, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці» (Бондарава А.М.), «Матэрыялы першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. як крыніца інфармацыі аб насельніцтве імперыі» (Буевіч Т.Ул.), «Бібліятэкі культавых будынкаў Віцебскай вобласці ў пачатку 1980-х гг.» (Карпекін К.Р.), «Дакументы аддзела хімічнай прамысловасці Віцебскага губернскага Савета народнай гаспадаркі як крыніца па гісторыі глюкозно-паточнай вытворчасці ў г. Віцебску ў 1918-1921 гг.» (Мясаедава С.М.).
Удзел у пленарным пасяджэнні прыняла дырэктар архіва Свістунова Т.М.