Навучэнцы Юрыдычнага каледжа БДУ ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва
14 красавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі будучыя юрысты – навучэнцы УА «Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».
Вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль правёў экскурсію па выставе «Жыцця майго пожня» да 115-годдзя пісьменніцы і перакладчыцы Ядвігі Бяганскай.