Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

14 красавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны».

У ходзе ўрока дзеці пазнаёміліся з гісторыяй Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і спецыфікай працы архівістаў, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве. Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі школьнікам экспануемыя ў чытальнай зале выставы «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму»

Паназіраць за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі навучэнцы змаглі ў лабараторыі па рэстаўрацыі, рамонце і вокладцы дакументаў.