Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь правялі семінар у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі
13 красавіка 2023 г. у дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» адбыўся семінар па тэме: «Падрыхтоўка спраў пастаяннага, часовага (звыш 10 гадоў) захоўвання для перадачы ў архіў арганізацыі» для работнікаў, адказных за справаводства ў структурных падраздзяленнях.
Загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.А.Шаўчэнка і куратар акадэміі М.Ю.Ізбаш расказалі ўдзельнікам семінара аб змяненнях заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, а таксама растлумачылі парадак падрыхтоўкі спраў да перадачы ў архіў.
У канцы семінара былі дадзены адказы на пытанні ўдзельнікаў.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы.