14.04.2023 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» наведалі студэнты групы НХ-1 установы адукацыі «Лідскі дзяржаўны музычны каледж»

Для навучэнцаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе», арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем выставак.

Супрацоўнікамі архіва быў праведзены майстар-клас «Школа архівіста-пачаткоўца» па тэме: «Падрыхтоўка справы да захоўвання ў архіве».

Студэнты даведаліся якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук інфармацыі сярод вялікага масіва дакументаў і фондаў архіва, іх захаванасць і выкарыстанне.