20 сакавіка 2023 г. галоўны захавальнік фондаў К.Р. Карпекін прыняў удзел у вечары-рэквіеме «Беларусь памятае. Галасы спаленых вёсак», які праводзіўся ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Ул.І. Леніна

20 сакавіка 2023 г. галоўны захавальнік фондаў К.Р. Карпекін прыняў удзел у вечары-рэквіеме «Беларусь памятае. Галасы спаленых вёсак», які праводзіўся ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Ул.І. Леніна. Ён расказаў пра фонды архіва, у якіх утрымліваецца інфармацыя пра генацыд  беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг. Больш падрабязна К.Р. Карпекін распавёў пра такія віды дакументаў, як спісы жыхароў населеных пунктаў Віцебшчыны, забітых нямецка-фашысцкімі акупантамі, акты расследаванняў злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, судова-медыцынскіх абследаванняў парэшткаў ахвяр, апытальныя лісты асоб, які вярнуліся з германскай няволі.