Правядзенне работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Хатынь. Трагедыя і памяць», прымеркаванай да 80-годдзя Хатынскай трагедыі

У рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 8-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г. Оршы ім. Г.В.Сямёнава» работнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Хатынь. Трагедыя і памяць», прымеркаваная да 80-годдзя Хатынскай трагедыі.

Дзеці азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, фатаграфіямі, даведаліся пра падзеі, якія адбыліся ў в. Хатынь і лёсе яе жыхароў, а таксама пра мемарыяльны комплекс, створаны на месцы трагедыі.

У гады вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі нацысты правялі больш за 140 буйных антыпартызанскіх карных аперацый. Галоўная іх мэта – знішчэнне партызан. Аднак фактычна асноўны ўдар абрынуўся на мірнае насельніцтва. Спальваліся вёскі, знішчаліся і зганяліся на прымусовыя працы жыхары, рабавалася іх маёмасць, жывёла, сельскагаспадарчая прадукцыя.

Званы Хатыні павінны нагадваць аб трагічным лёсе беларускіх вёсак. Хатынскі набат – гэта памяць і перасцярога.

Менавіта самаадданасць, стойкасць, непадробная любоў да Радзімы франтавікоў і працаўнікоў тылу – вызначылі зыход самай страшнай вайны ў гісторыі чалавецтва і выратавалі народы планеты ад знішчэння, рабства, знішчэння нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці. І само наша жыццё, жыццё нашых дзяцей, унукаў, усіх, хто яшчэ толькі народзіцца на гэтай зямлі – прамая заслуга людзей, якія падарылі свету Вялікую Перамогу.