15 сакавіка 2023 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь», якая праходзіла на базе ААТ «Гомельскі мясакамбінат», прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15 сакавіка 2023 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ГАГам) Сушчэвіч А.М. прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь», якая праходзіла на базе ААТ «Гомельскі мясакамбінат», прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Спікерамі дыялогавай пляцоўкі выступілі: дырэктар ГАГам Сушчэвіч А.М., старшыня Навабеліцкай РГА РГА «Белая Русь» Ткач Л.А., намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Гомельскі мясакамбінат» Самафалава М.М.
Мэта мерапрыемства – выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну, павага да Канстытуцыі дзяржавы.
15 сакавіка ў дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Мікалаевіч павіншаваў працоўны калектыў ААТ «Гомельскі мясакамбінат» са значнай датай у жыцці кожнага чалавека – Днём Канстытуцыі. «Канстытуцыя – асноўны дакумент краіны, у якім адлюстраваны ўсе нашы правы і абавязкі. Дзякуючы Асноўнаму Закону краіны кожны чалавек можа адчуваць сябе абароненым, ведаючы, што ягоныя правы і свабода не будуць ушчэмленыя», – адзначыў дырэктар архіва.
У рамках мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні змены ў выбарчым заканадаўстве, аб важным новаўвядзенні ў беларускай выбарчай сістэме – адзіным дні галасавання і інш.
Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі атрымалі ўнікальную магчымасць выказаць свой пункт гледжання, задаць пытанні. Дыялог атрымаўся канструктыўным і змястоўным.