Аб удзеле прадстаўнікоў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у навучальных курсах «Абарона ад надзвычайных сітуацый»

У перыяд з 14 па 16 сакавіка ў філіяле «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны» МНС Рэспублікі Беларусь праходзілі навучальныя курсы «Абарона ад надзвычайных сітуацый» у катэгорыі навучэнцаў «Кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў, галоўныя інжынеры арганізацый з колькасцю працуючых 50 да 300 чалавек».

Прадстаўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) на дадзеных курсах сталі намеснік дырэктара Грыневіч А.М. і загадчык інжынерна-гаспадарчага аддзела Іода С.В.

За перыяд праходжання курсаў навучэнцы атрымалі веды па прадухіленні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, а таксама дзеянням пры іх узнікненні.

Фота: Падчас праходжання навучальных курсаў «Абарона ад надзвычайных сітуацый» (14-16 сакавіка 2023 г., г.Барысаў, БДАКФФД)