16 сакавіка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» праведзены лекцыя і экскурсія для студэнтаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

16 сакавіка ў рамках акцыі «Архівы-школе» і года міру і стварэння ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» для студэнтаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» была праведзена лекцыя пра гісторыю архіва, склад захаваных дакументаў, спецыфіку працы архівістаў. Увазе дзяцей была прадстаўлена стэндавая выстава «З гісторыі магілёўскіх вуліц».

Госці пабывалі з экскурсіяй у архівасховішча, дзе змаглі ўбачыць, як захоўваюцца дакументы і забяспечваецца іх захаванасць. Таксама студэнты азнаёміліся са спецыфікай працы лабараторыі па аблічбоўцы архіўных дакументаў.