Аб удзеле ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у выставе «Дарогамі вайны» (г.Гагарын, Расійская Федэрацыя)
Калі б у маі 1945 года не была здабытая перамога над фашызмам на зямлі, не было б і вялікай касмічнай перамогі 12 красавіка 1961 года – палёту чалавека ў космас.
Сімвалічна, што менавіта 9 сакавіка, у дзень нараджэння Юрыя Гагарына, у ФГБУК «Аб’яднаны мемарыяльны музей-запаведнік Ю.А.Гагарына» адкрылася дадатковая секцыя міжнародных грамадска-навуковых чытанняў «Эстафета памяці: у перамогі ў космасе была Перамога на зямлі».
Цэнтрам дадзенага навуковага мерапрыемства стала выстава «Дарогамі вайны», падрыхтаваная установай «Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД). Для стварэння экспазіцыі архівам былі выкарыстаныя фотадакументы з калекцыі В.І.Аркашава, ваеннага фотакарэспандэнта.
Акрамя ўнікальных здымкаў, якія апавядаюць пра ваеннае ліхалецце, выстава распавядае пра баявы шлях 354-й стралковай калінкавіцкай ордэна Леніна Чырвоназнаменннай ордэна Суворава дывізіі. Яе воіны зімой 1944 года прымалі ўдзел у Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі, у сакавіку таго ж года вызвалілі з нямецкага канцлагера ў раёне Азарычы 9 тысяч зняволеных. Раздзел выставы, прысвечаны 354-й стралковай дывізіі, вызваленню Гомельскай вобласці і выратаванню вязняў Азарыцкага лагера смерці, сфарміраваны з архіўных дакументаў з фондаў БДАКФФД.
Выстава «Дарогамі вайны» стала часткай Міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта «Эстафета памяці», прысвечанага братэрству савецкіх людзей у барацьбе з фашызмам.
![]() |
Адкрыццё секцыі «Эстафета памяці: у перамогі ў космасе была Перамога на зямлі». Экспануецца фотавыстава «Дарогамі вайны» (фота з сайта https://museumgagarin.ru) |
![]() |
Навуковыя даклады секцыі «Эстафета памяці: у Перамогі ў космасе была перамога на зямлі»”. Экспануецца фотавыстава «Дарогамі вайны» (фота з сайта https://museumgagarin.ru) |
![]() |
Штандар 354-й стралковай Калінкавіцкай ордэна Леніна Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі (фота з сайта https://museumgagarin.ru) |