Удзел дырэктара ДУ «НГАБ у г.Гродна» Афанасьевай Т.Ю. у абласным вэбінары «Арганізацыя даследчай працы з навучэнцамі».
17 сакавіка 2023 г. дырэктар ДУ «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна» Афанасьева Т.Ю. прыняла ўдзел у абласным вебінары «Арганізацыя даследчай працы з навучэнцамі».
Вебінар арганізаваны ДУ «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства» для педагагічных работнікаў і навучэнцаў, якія прымаюць удзел у краязнаўчых конкурсах і праектах даследчага характару.
Афанасьева Т.Ю. адказала на пытанні ўдзельнікаў аб рабоце архіва, чытальнай залы, змесце дакументаў і інш.