Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
14 сакавіка 2023 года архівісты Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь з мэтай абмену вопытам.
Пасля кароткай экскурсіі адбыліся змястоўныя гутаркі з вядучымі спецыялістамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якія падзяліліся досведам па арганізацыі ўліку, захавання і рэстаўрацыі дакументаў. Найбольшая ўвага была нададзена азнаямленню з працэсам стварэння, уліку, захавання і выкарыстання лічбавых копій дакументаў.
У выніку праведзенага семінара спецыялісты абодвух архіўных устаноў атрымалі карысныя парады па арганізацыі сваёй дзейнасці, што сведчыць пра карысны досвед арганізацыі такіх сустрэч.
=======================