Дні адчыненых дзвярэй на базе УК «Магілёўская абласная бібліятэка ім.У.І.Леніна»

У Год міру і стварэння, а таксама рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» 14-15 сакавіка 2023 г. супрацоўнікі «Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прынялі актыўны ўдзел у правядзенні дзён адчыненых дзвярэй на базе УК «Магілёўская абласная бібліятэка ім.У.І.Леніна». Па дакументах архіва была падрыхтавана тэматычная выстава «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці».

Выстава праходзіла ў фае абласной бібліятэкі, дзе быў арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры і прадстаўленых копій архіўных дакументаў.

Супрацоўнікі архіва азнаёмілі навучэнцаў 9-х класаў ДУА «Сярэдняй школы № 15 г.Магілёва», навучэнцаў 8-х класаў ДУА «Сярэдняй школы № 2 г.Магілёва» і навучэнцаў УА «Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа» з дакументамі архіва, прадстаўленымі на выставе.