Аб праведзенай сустрэчы архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з вучнямі 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №17 г. Гомеля імя Францыска дэ Міранды»

15 сакавіка 2023 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» для вучняў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Гомеля імя Франсіска дэ Міранды» праведзены тэматычны ўрок «Мы ганарымся сваёй краінай» прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемства архівісты нагадалі школьнікам гісторыю стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, аб унесеных у яе зменах, яе прызначэнні і ролі ў сучасным грамадстве. Дзеці вывучылі структуру Канстытуцыі, абмеркавалі асноўныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама паўдзельнічалі ў віктарыне «Ці ведаеш ты Закон?».

Акрамя гэтага супрацоўнікі архіва падрабязна спыніліся на арт. 15 Канстытуцыі РБ «Дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Напрыканцы сустрэчы была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой хлопцы пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі яго працы, і наведалі выставу архіўных дакументаў і фатаграфій «Героі Гомельскай зямлі», якая экспануецца ў чытальнай зале дзяржаўнага архіва.