Аб правядзенні экскурсіі для прадстаўнікоў арганізацыі
У рамках рабочага візіту па перадачы спраў на пастаяннае захоўванне 24.02.2023 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» наведалі прадстаўнікі Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Нарачанскі» ў асобе намесніка генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Люштыка Валерыя Сямёнавіча і вядучага спецыяліста па кадрам Васілеўскай Таццяны Міхайлаўны.
Дырэктарам архіва Адамавіч Аксанай Уладзіміраўнай была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой госці пазнаёміліся з гісторыяй архіва, комплексам дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні, выставамі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі архіва, а таксама наведалі архівасховішча і чытальную залу.
Найбольшую цікавасць выклікала справа з фонду Віленскага акруговага зямельнага ўпраўлення «Геаграфічны, тапаграфічны, прававы і гістарычны агляд возера Нарач Пастаўскага павета», датаваны 1925 годам.