Прэйскурант на выданні БелНДІДАС па стане на 27.02.2023
У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзены «Перечень типовых документов, образующихся в процессе деятельности государственных органов, иных организаций и индивидуальных предпринимателей, с указанием сроков хранения» (устаноўлены пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2012 г. у рэдакцыі пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2022 г. № 115).
Выданне ўлічвае змены, якія былі ўнесены ў новую рэдакцыю пераліку пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2023 г. № 1.
Пералік абавязковы да прымянення ўсімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь незалежна ад формы ўласнасці і арганізацыйна-прававой формы, а таксама індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Ён вызначае тэрміны захоўвання дакументаў, якія ўтвараюцца ў дзейнасці дзяржаўных устаноў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Выкарыстоўваецца пры падрыхтоўцы схем класіфікацыі дакументаў, наменклатур спраў, правядзенні экспертызы каштоўнасці дакументаў, у фарміраванні і апісанні спраў, камплектаванні архіваў і інш.
Выданне пераліку змяшчае пакальзанік відаў і назваў дакументаў, што палягчае яго выкарыстанне пры пошуку неабходнай інфармацыі.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-75-19. Таксама магчымы зварот на электронны адрас literatura@belniidad.by.
Кошт выдання без перасылкі – 68 рублёў 89 капеек, з перасылкай – 72 рубля 90 капеек.
№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕКІ ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.