Працягваецца цыкл экскурсій ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне»
Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» прадаўжае цыкл экскурсій у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе». 17.02.2023 года супрацоўнікі архіва правялі тэматычную экскурсію «Знаёмства з архівам» для навучэнцаў 9 «Б» класа ДУА «Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат», падчас якой расказалі гісторыю архіва і архіўнай справы, паказалі сховішча і расказалі пра парадку захоўвання. прадэманстравалі, як падшываюцца дакументы.
Часткай экскурсіі было і наведванне чытальнай залы з ужо абавязковым напісаннем пажаданняў і ўражанняў каліграфічным пяром з чарнілам і на друкарскай машынцы «Ятрань».
Завяршылася экскурсія праглядам фільма пра гісторыю архіва, аўтарам якога з’яўляецца дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» Адамовіч Аксана Уладзіміраўна.