Адкрыццё віртуальнай выставы, прысвечанай 90-годдзю з дня заснавання Інстытута «Белпраэкт»
25 лютага 2023 г. найстарэйшы праектны інстытут Рэспублікі Беларусь адсвяткаваў сваё 90-годдзе. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў арганізацыя займаецца комплексным праектаваннем аб’ектаў гарадскога і грамадзянскага будаўніцтва, распрацоўкай тыпавых і эксперыментальных праектаў, праектаваннем інжынернага абсталявання гарадоў.
Беларускі дзяржаўны праектны інстытут «Белдзяржпраект» быў створаны 25 лютага 1933 г. пастановай Савета народных камісараў БССР № 210 на базе праектнага бюро і Дзяржаўнага інстытута праектавання горадабудаўніцтва «Гіпрагорам».
У праектнай арганізацыі працавалі такія вядомыя архітэктары як В. М. Аладаў, М. І. Бакланаў, Ул. М. Вараксін, Р. Ул. Заборскі, І. Г. Лангбарда, Г. В. Сысоеў, Ул. А. Кароль і інш. Менавіта яны займаліся тэхніка-эканамічным абгрунтаваннем узнаўлення, рэканструкцыі і развіцця гарадоў і населеных пунктаў БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны.
У Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі на захоўванні знаходзіцца фонд № 3 «Арэнднае прадпрыемства «Інстытут «Белпраект» г. Мінск», які ўключае 13522 адзінак захоўвання за перыяд 1932 – 1990 гг.
Матэрыялы выставы даступны па спасылцы.