Абмеркаванне закона «Аб Усебеларускім народным сходзе» ў Нацыянальным архіве
27 лютага ў Нацыянальным архіве адбылося абмеркаванне закона «Аб Усебеларускім народным сходзе» (УНС). На сустрэчу з калектывам архіва была запрошана намеснік начальніка ўпраўлення інстытуцыйнага і міжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь А.В. Шумак.
Анастасія Валянцінаўна распавяла аб скліканнях УНС ў папярэдні перыяд: упершыню УНС збіралася ў Беларусі ў 1996 годзе, напярэдадні рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў ў Канстытуцыю. Усяго прайшло ўжо шэсць такіх сходаў: у 1996, 2001, 2006, 2010, 2016 і, апошняе на дадзены момант, у 2021 годзе. У сваім выступе лектар таксама расказала аб кампетэнцыі УНС як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, аб складзе дэлегатаў, тэрмінах абрання першага склікання УНС і парадку яго фарміравання.
Намеснік дырэктара архіва А.У.Кушнова выказала падзяку А.В.Шумак і калектыву за ўдзел у абмеркаванні і адзначыла неабходнасць правядзення мерапрыемстваў дадзенага фармату ў далейшым.
Па заканчэнні сустрэчы для А. В. Шумак была арганізавана экскурсія для азнаямлення з працай архівасховішчаў, чытальнай залы, структурных падраздзяленняў архіва.