Урок патрыятычнага выхавання ў «Занальным дзяржаўным архіве ў г. Лідзе»
10.02.2023 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 11 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 10 г.Ліды». Для школьнікаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Трагічныя лёсы ахвяр вайны» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе», арганізавана аглядная экскурсія па архіве, з наведваннем дакументальнай выстаўкі на тэму «Трагічныя лёсы ахвяр вайны» па дакументах архіва .
Школьнікі даведаліся, якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук інфармацыі сярод вялікага масіва дакументаў і фондаў архіва, іх захаванасць і выкарыстанне.
Супрацоўнікамі архіва быў праведзены майстар-клас «Школа пачынаючага архівіста».