Аб занясенні на Дошку гонару Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Кулінка Святаслава Валянцінаві

Віншуем загадчыка аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Кулінка Святаслава Валянцінавіча з занясеннем на Дошку гонару Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па выніках работы за 2022 год. Калектыў архіва жадае Святаславу Валянцінавічу моцнага здароўя, далейшых поспехаў у працы,удачы ва ўсіх пачынаннях,новых ідэй, здзяйсненняў і перамог!

Святаслаў Валянцінавіч пачаў сваю працоўную дзейнасць у архіўнай галіне з 2007 года, з 2020 года – загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

С.В.Кулінок аўтар больш за 150 навуковых і навукова-папулярных выданняў па архівазнаўстве, гісторыі і краязнаўстве Беларусі, сярод якіх выдадзеная ў 2020 годзе аўтарская манаграфія «Прыслужнікі Гітлера. Нямецкія разведвальна-дыверсійныя школы і курсы на тэрыторыі Беларусі 1941-1944». Па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле Святаслава Валянцінавіча ў 2019-2021 гг. выдадзена серыя электронных зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Партызанскі архіў», зборнік дакументаў «Аператыўныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху. Студзень-ліпень 1944 г.» і шэраг іншых выданняў. Пад кіраўніцтвам С.В.Кулінка за кароткі час выдадзена серыя з шасці зборнікаў дакументаў «Без тэрміну даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны», якая актыўна выкарыстоўваецца Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь пры расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і з’яўляецца важкім аргументам у супрацьстаянні спробам фальсіфікацыі гісторыі.

За вялікі ўклад у папулярызацыю архіўных дакументаў, актыўны ўдзел у навуковай рабоце і грамадскім жыцці Святаслаў Валянцінавіч узнагароджаны Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (25.05.2018), Падзякай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (19.11.2019), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (07.10.2022).