Экскурсія ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У Год міру і стварэння і ў рамках акцыі «Архівы-школе» 9 лютага 2023 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» была праведзена экскурсія для выхаванцаў Магілёўскага гарадскога маладзёжнага спартыўнага грамадскага аб’яднання «Кіякушынкай каратэ-до».

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня спартыўнага аб’яднання Кечка С.Ф., трэнерскі склад, а таксама супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама – першы намеснік начальніка ўпраўлення Сталяроў А.М., галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб і Адзінага дзяржаўнага рэгістра Маргунова А.С., вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ўпраўлення Каралёва А.С.

Вядучы архівіст Брузгіна С.М. расказала аб абароне горада Магілёва ў ліпені 1941 года, аб партызанскім руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і азнаёмілі гасцей архіва з дакументальнымі выставамі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі архіва, па дадзеных тэмах.

Дырэктар архіва Барцулёва С.У. расказала пра гісторыю стварэння і асноўныя напрамкі дзейнасці архіва. А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства была праведзена аглядная экскурсія ў архівасховішча, падчас якой дырэктар архіва азнаёміла са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання. У час экскурсіі прысутныя азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.