Правядзенне мерапрыемства у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне»

07 лютага 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» была праведзена тэматычная экскурсія «Знаёмства з архівам» для навучэнцаў 7 «А» класа ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў г.Маладзечна». ».

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў расказалі гісторыю архіва і архіўнай справы, правялі прэзентацыю 3 мабільных выставак, падрыхтаваных па дакументах і матэрыялах архіва, майстар-клас па прашыўцы справы, паказалі сховішча і расказалі аб парадку захоўвання архіўных дакументаў.

Таксама падчас экскурсіі загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій Тамковіч А.А. правяла з навучэнцамі ўрок-лекцыю на тэму «Генацыд беларускага народа ў перыяд нямецкай акупацыі».

У канцы экскурсіі дзецям паказалі чытальную залу, дзе яны напісалі пра свае ўражанні аб наведванні архіва каліграфічным пяром з чарнілам і на электрамеханічнай пішучай машынцы «Ятрань», чаго раней ніколі не рабілі.