«Архівы – школе»: экскурсія для курсантаў Магілёўскага інстытута МУС»

31 студзеня 2023 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылася аглядная экскурсія для курсантаў Магілёўскага інстытута МУС, якія займаюцца навуковым даследаваннем гісторыі міліцыі.

Архівісты 1 кв. катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І.Швыроў і А.У.Пеўняў азнаёмілі навучэнцаў з правіламі працы ў чытальнай зале, складам архіўных фондаў, найбольш цікавымі і запатрабаванымі дакументамі. Асаблівая ўвага была нададзена фондам, звязаным з праваахоўнай сістэмай: упраўленні міліцыі, пракуратура, следчыя і судовыя органы.

Затым курсанты, разам са сваім навуковым кіраўніком – кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам А.А.Вараб’ёвым, пабывалі ў архівасховішчы, дзе архівіст 2 кв. катэгорыі аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў А.У.Клебча расказала аб арганізацыі і ўмовах захоўвання дакументаў.

Падобныя экскурсіі носяць не толькі азнаямленчы, але і практычны характар. Дзякуючы ім маладыя даследчыкі знаёмяцца з прынцыпамі працы архіўных устаноў, што садзейнічае больш эфектыўнаму ўвядзенню дакументаў у навуковы абарот.