Правядзенне работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы — школе» лекцыі на тэму «Культурная спадчына Аршаншчыны»
02 лютага 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» з навучэнцамі 9-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г. Барані» і з навучэнцамі 5-10-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 18 г. Барані» работнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Культурная спадчына Аршаншчыны», прысвечаная помнікам гісторыі, архітэктуры і мастацтва, якія знаходзяцца на тэрыторыі г. Оршы і Аршанскага раёна.
У ходзе дадзенага мерапрыемства ўвазе юнакоў і дзяўчат былі прадстаўлены архіўныя дакументы і фатаграфіі, якія апавядаюць аб гісторыі існуючых і страчаных каталіцкіх і праваслаўных храмаў, а таксама музеяў і іншых помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна.