Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы правёў у Салігорску выязны практыка-арыентаваны семінар «Справаводства без памылак»
14 снежня 2017 г. у Салігорску (Мінская вобласць) Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС) правёў выязны практыка-арыентаваны семінар «Справаводства без памылак».
Семінар быў арганізаваны па ініцыятыве Салігорскага раённага выканаўчага камітэта. У яго рабоце прынялі ўдзел больш за 60 чалавек, якія прадстаўлялі структурныя падраздзяленні выканкама, а таксама розныя арганізацыі раёна і горада. З лекцыямі перад слухачамі выступілі дырэктар БелНДІДАС А. Я. Рыбакоў і эксперт-кансультант БелНДІДАС Э.М.Давыдава.
На семінары было разгледжана шырокае кола пытанняў: правілы афармлення дакументаў у адпаведнасці з новым СТБ 6.38-2016 і Інструкцыяй па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях; дакументазварот у арганізацыі, прыём, рэгістрацыя і выкананне ўваходзячых, выходных і ўнутраных дакументаў; кантроль выканання дакументаў; асаблівасці працы з дакументамі ў электронным выглядзе, электронны дакументазварот; парадак складання, узгаднення, зацвярджэння, афармлення і выкарыстання наменклатуры спраў арганізацыі; фарміраванне і афармленне спраў у справаводстве; экспертыза каштоўнасці і ўстанаўленне тэрмінаў захоўвання дакументаў, адбор дакументаў на захоўванне ў архіў і да знішчэння.
Удзельнікі семінара адзначылі высокі ўзровень праведзенага мерапрыемства і выказалі падзяку яго арганізатарам.