8 снежня 2022 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. з мэтай абмену досведам наведаў установу «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

8 снежня 2022 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) Сушчэвіч А.М. з мэтай абмену досведам наведаў установу «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

У рамках мерапрыемства, для Андрэя Мікалаевіча была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем працоўных кабінетаў спецыялістаў, чытальнай залы, стала даведак, архівасховішча. Калегі абмяняліся вопытам работы па асноўных напрамках архіўнай дзейнасці, а таксама абмеркавалі актуальныя праблемы і далейшае эфектыўнае супрацоўніцтва.

У канцы рабочай сустрэчы дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М. выказаў вялікую ўдзячнасць і падзяку калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» за цёплы і сардэчны прыём.

– Станоўчы вопыт калег, вядома ж, мы будзем выкарыстоўваць у сваёй працы, але і нам таксама ёсць чым падзяліцца, – адзначыў Андрэй Мікалаевіч.

Вельмі важна праводзіць падобныя сустрэчы па абмене вопытам, бо яны дазваляюць дзяліцца сваімі найлепшымі напрацоўкамі з калегамі для вырашэння актуальных пытанняў архіўнай справы.