Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадставіў банэрную выставу на дыялогавых пляцоўках

7 снежня 2022 г. у фае актавай залы МДЛУ, а 8 снежня 2022 г. на ВА «Мінскі маторны завод» адбыліся дыялогавыя пляцоўкі на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя і памяць».

Адкрыты дыялог арганізавала адміністрацыя Партызанскага раёна г. Мінска ў рамках гарадскога праекта «Успомніць усё. Памятаць кожнага». Спікерамі выступілі дырэктар Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Ігар Мароз, памочнік пракурора Партызанскага раёна г. Мінска Ірына Ягленка, протаіерэй, настаяцель Свята-Георгіеўскага прыхода Міхаіл Стрэха, старшыня Рэспубліканскага творчага грамадскага аб’яднання «Прасоўванне моладзі» Андрэй Мяхедка. Мадэратарам пляцоўкі выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Партызанскага раёна Надзея Апановіч.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прэзентаваў гісторыка-дакументальную банэрную выставу «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945». Супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў дзяржархіва Крысціна Бабровіч расказала аб прадстаўленых на выставе дакументах, якія сведчаць аб бесчалавечных злачынствах нацыстаў і іх памагатых, учыненых у дачыненні да мірнага насельніцтва, якое зведала ўсе нягоды і жахі акупацыйнага рэжыму.