Правядзенне семінара ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» з дырэктарам дзяржаўнай установы «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіявання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» А.А. Звегінцавай

8 снежня 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» быў праведзены семінар з удзелам дырэктара дзяржаўнай установы «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіявання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» Аленай Альфрэдаўнай Звегінцавай. У ходзе семінара абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца рэстаўрацыі дакументаў, а таксама абсталявання і праграмнага забеспячэння, якое выкарыстоўваецца для лічбавага капіявання дакументаў.

У семінары таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці».