Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне», сустрэча з МНС

16 лістапада 2022 года здзейснілася сустрэча работнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» з прадстаўнікамі Жлобінскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Трэніровачныя заняткі па адпрацоўцы дзеянняў па бяспечнай эвакуацыі людзей з будынка архіва пры пажары правёў начальнік варты ПАЧС-1 Мінін Дзмітрый Васільевіч.

У ходзе занятку Дзмітрый Васільевіч правёў супрацьпажарны інструктаж, расказаў аб парадку дзеянняў пры эвакуацыі падчас пажару, а таксама прадэманстраваў правільнасць выкарыстання сродку індывідуальнай абароны органаў дыхання і гледжання чалавека (СІАОД) ад таксічных прадуктаў гарэння пры эвакуацыі з будынкаў падчас пажару – самавыратавальніка «Шанс-Е». Дадзенымі самавыратавальнікамі забяспечаны кожны работнік дзяржаўнага архіва.

У завяршэнні сустрэчы адпрацаваны план эвакуацыі з вывадам асоб, якія знаходзяцца ў будынку на вуліцу.