Аб адкрыцці выставы «Гістарычная памяць – сувязь часоў і пакаленняў» і правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»

15 лістапада 2022 года на базе Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы-філіяле № 2 адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы архіўных дакументаў «Гістарычная памяць – сувязь часоў і пакаленняў», падрыхтаванай работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы». На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі органаў мясцовай улады, дзяржаўнай установы культуры «Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», Коханаўскага гарпасялковага Дома культуры, супрацоўнікі рэдакцыі газеты «Наша Талачыншчына» і інш.

У рамках акцыі «Архівы-школе» загадчыкам аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г. Оршы Нікулінай М.А. і мясцовым краязнаўцам М.С.Пятрушэнкам праведзены ўрок на тэму «Гістарычная памяць – сувязь часоў і пакаленняў» для навучэнцаў 10-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Коханаўская сярэдняя школа ім. І.П.Кожара Талачынскага раёна» і для навучэнцаў установы адукацыі «Коханаўскі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».

Навучэнцы азнаёміліся з дакументальнай выставай архіўных дакументаў, якія адлюстроўваюць гісторыю Коханаўскага раёна з часу станаўлення Савецкай улады.

Акрамя таго, выставу архіўных дакументаў «Гістарычная памяць – сувязь часоў і пакаленняў» наведалі жыхары г.п. Коханава Талачынскага раёна, якія цікавяцца гісторыяй і культурай роднага краю.