Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

15 лістапада 2022 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 10 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №32 г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Ніхто не забыты, нішто не забыта», падчас якога школьнікам былі прадстаўлены дакументы, якія апавядаюць аб злачынствах, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія раскрываюць сутнасць, характар і наступствы акупацыйнага рэжыму.

Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы «Без тэрміну даўнасці», «Лёсы людскія», а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Для школьнікаў правялі аглядную экскурсію па ўстанове, паказалі найбольш каштоўныя і цікавыя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архівасховішчы. У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў рабяты паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі – захавальнікаў гістарычнай памяці Гродзеншчыны.