Дзякуючы такому дакументу, як «Спіс саматужнікаў г. Орша паводле стану на 8 ліпеня 1942 г.», становіцца вядома, што ў горадзе налічвалася 137 афіцыйна зарэгістраваных рамеснікаў

Дзякуючы такому дакументу, як «Спіс саматужнікаў г. Орша паводле стану на 8 ліпеня 1942 г.», становіцца вядома, што ў горадзе налічвалася 137 афіцыйна зарэгістраваных рамеснікаў. У спісе ўказаны імя кожнага з іх, адрас пражывання, спецыялізацыя і памер заробку. Акрамя распаўсюджаных прафесій (напрыклад, шаўцоў, краўцоў, ганчароў, бондараў), у спісе згадваюцца і дастаткова рэдкія: заліўшчыкі галёш, грабеншчыкі і марожаншчыкі.

 

1. Спіс саматужнікаў г. Орша паводле стану на 8 ліпеня 1942 г. (фрагмент) (ф. 2074, воп. 2, спр. 90, арк. 80).
2. Спіс саматужнікаў г. Орша паводле стану на 8 ліпеня 1942 г. (фрагмент) (ф. 2074, воп. 2, спр. 90, арк. 81).
3. Спіс саматужнікаў г. Орша паводле стану на 8 ліпеня 1942 г. (фрагмент) (ф. 2074, воп. 2, спр. 90, арк. 82).
4. Спіс саматужнікаў г. Орша паводле стану на 8 ліпеня 1942 г. (фрагмент) (ф. 2074, воп. 2, спр. 90, арк. 83).