Удзел дырэктара ДУ «НГАБ у г.Гродна» Афанасьевай Т.Ю. у рабоце дыялогавай пляцоўкі «Архівы: ад мінулага да сучаснага», прымеркаванай да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.
14 кастрычніка 2022 г. дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна Афанасьева Т.Ю. прыняла ўдзел у працы дыялогавай пляцоўкі «Архівы: ад мінулага да сучаснага», прымеркаванай да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі. З нагоды значнай даты ў г. Гродна ў галерэі імя Тызенгаўза прайшло ўрачыстае мерапрыемства, арганізаванае Галоўным упраўленнем юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Гасцямі дыялогавай пляцоўкі былі старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Пасюта А.В., намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Цвяткоў А.Я., намеснік пракурора г. Гродна Седач А.В., галоўны рэдактар газеты «Гродзенская праўда» Навіцкая Л.Ч., намеснік старшыні абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Вараніца С.У., доктар гістарычных навук, прафесар, выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ярмусік Э.С., а таксама дырэктары і супрацоўнікі архіўных устаноў рэгіёну, студэнты – гісторыкі ГрДУ імя Я.Купалы.
Адным з ключавых момантаў мерапрыемства стала цырымонія ўручэння паслання ад архівістаў Гродзеншчыны студэнтам-гісторыкам ГрДУ імя Я.Купалы.