У Віцебскай вобласці адзначылі 100-годдзе архіўнай службы Беларусі
14 кастрычніка 2022 года ў Віцебскай абласной філармоніі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю архіўнай службы Беларусі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 360 чалавек.
Прысутнічалі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, начальнік аддзела Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Рыгор Жалнеркевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю і ўзаемадзеянню са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Анатоль Гуцуляк, першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Уладзімір Бабічаў, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алена Няфёдава і інш.
На мерапрыемства былі запрошаны ветэраны архіўнай службы і галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, трымальнікі фондаў асабістага паходжання, чые дакументы перададзены на пастаяннае захоўванне ў дзяржархівы вобласці.
Мерапрыемства асвятлялі прадстаўнікі СМІ, якія маюць у вобласці самую масавую аўдыторыю: абласной газеты «Віцебскія весці», газеты «Віцьбічы», тэлерадыёкампаніі «Віцебск».
Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства дзейнічала выставачная зона, у рамкай якой былі прадстаўлены 6 выстав, з іх 2 віртуальныя і 4 традыцыйныя.
Віртуальныя выставы былі прысвечаны Ганаровым архівістам Віцебскай вобласці і гісторыі Дзяржархіва Віцебскай вобласці. Традыцыйныя выстаўкі (выданняў дзяржаўных архіваў Віцебскай вобласці; агульная выстаўка дакументаў з фондаў асабістага паходжання і асобная выстаўка, прысвечаная віцебскаму паэту, актыўнаму грамадскаму дзеячу Давіду Сімановічу; матэрыялаў аб правядзенні ў 1992 годзе Першага фестывалю «Славянскі базар» у г.Віцебску) размясціліся ў асобнай зале.
У гэтай жа зале ў рамках Года гістарычнай памяці была прадстаўлена выстава «Традыцыйны касцюм – гонар нацыі». Выстаўка з’яўлялася падарункам архівам да юбілею ад крыніцы камплектавання – ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці». Куратар выставы – Ніна Бабровіч. У рамках мерапрыемства была арганізавана сустрэча з аўтарамі выдання «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны», якое легла ў аснову калекцыі касцюмаў і таксама было прадстаўлена на выстаўцы: дацэнтам кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі Галінай Бабровіч, дацэнтам кафедры выяўленчага мастацтва, кандыдатам мастацтвазнаўства Людмілай Вакар, супрацоўнікам Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Святланай Салаўёвай.
![]() |
1. Праграма мерапрыемства |
![]() |
2. У фае філармоніі. Стаяць злева на права дырэктар Дзяржархіва Віцебскай вобласці Свістунова Т.М., намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Пашкевіч А.У., дырэктары ЗГА ў г.Орша, Полацку Бергавіна А.М., Лазаронак Л.В., дырэктар Віцебскага гарадскога архіва Шарэнда В.В., дырэктар ЗГА ў г.Глыбокае Баравік Н.А. |
![]() |
3. Пачатак урачыстага мерапрыемства |
![]() |
4. Гучыць гімн |
![]() |
5. У зале філармоніі перад пачаткам мерапрыемства |
![]() |
6. Выступае начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама С.П.Канапелька |
![]() |
7. Граматы архівістам уручае намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў |
![]() |
8. Архівістаў узнагароджвае начальнік аддзела Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Рыгор Жалнеркевіч |
![]() |
9. Аб’ява аб выставах у фае філармоніі, падрыхтаваных да мерапрыемства |
![]() |
10. Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі і дырэктар Дзяржархіва Віцебскай вобласці Таццяна Свістунова у выставачнай зале |
![]() |
11. Фота выстаўкі пра Давіда Сіманавіча |
![]() |
12. Фота выстаўкі выданняў дзяржархіваў Віцебскай вобласці |
![]() |
13. Аўтары выдання “Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны” гутараць з наведвальнікамі |