Удзел супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў дыялогавай пляцоўцы «Архівы: ад мінулага да сучаснасці»
14 кастрычніка 2022 года супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Архівы: ад мінулага да сучаснасці», прысвечанай 100-годдзю архіўнай службы Беларусі, якая прайшла ў галерэі імя Тызенгаўза ў г.Гродна. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў А.В. Пасюта, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А. Я.Цвяткоў, намеснік пракурора г. Гродна А.В.Сядач, галоўны рэдактар газеты «Гродзенская праўда» Л.Ч.Навіцкая, намеснік старшыні абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» С.В. Вараніца, доктар гістарычных навук, прафесар, выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Э.С. Ярмусік, а таксама дырэктары і супрацоўнікі архіўных устаноў рэгіёну.
Дырэктар Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці С.І. Міклашэвіч у сваім выступе распавёў аб сумеснай працы з органамі пракуратуры і Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па выяўленні звестак, якія тычацца злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Найстарэйшым супрацоўнікам архіва Л.І.Юнінай быў зачытаны і ўрачыста ўручаны прывітальны адрас студэнтам гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
Завяршыла мерапрыемства цырымонія ўзнагароджання лепшых прадстаўнікоў архіўнай галіны Гродзенскай вобласці, удастоеных узнагарод у сувязі са 100-годдзем архіўнай службы Рэспублікі Беларусь.