Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прэзентаваў гісторыка-дакументальную банэрную выставу у ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч»
У Год гістарычнай памяці Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці працягвае знаёміць супрацоўнікаў устаноў і прадпрыемстваў горада Мінска і Мінскай вобласці з гісторыка-дакументальнай банэрнай выставай “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Мінскай вобласці”.
14 кастрычніка 2022 г. такая сустрэча адбылася на ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» у холе адміністрацыйнага корпуса. Супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў дзяржархіва Бабровіч К.А. расказала прысутным аб прадстаўленых дакументах. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел прадстаўнік пракуратуры Партызанскага раёна г. Мінска.
15 кастрычніка 2022 г. банэрная выстава была прадстаўлена супрацоўнікам Івянецкага філіялу Кандытарскай фабрыкі «Слодыч».



