Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у святкаванні Дня маці
У рамках Года гістарычнай памяці і акцыі «Архівы – школе», а таксама ў азнаменаванне святкавання Дня маці, у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) прайшло мерапрыемства «На працу да маці».
Для супрацоўніц архіва раніца 14 кастрычніка пачалася з прыемнага сюрпрызу: у холе іх чакаў кошык з яблыкамі з саду БДАКФФД. Крыху пазней у архіве сабраліся незвычайныя госці. Дзеці і ўнукі работнікаў БДАКФФД самых розных узростаў: ад 4 да 15 гадоў, наведалі архіў, каб больш падрабязна даведацца пра прафесію сваіх маці і бабуль. Для гэтага для дзяцей была арганізавана азнаямленчая экскурсія па архіве, падчас якой малыя літаральна рукамі дакрануліся да працы архівіста. Носьбіты дакументаў, фотаальбомы, фільмаправерачныя сталы, кінааператарская – нішто ў архіве не засталося без увагі сыноў і дочак. Ужывую даткнуўшыся з працай сваіх мам і бабуль, дзеці зразумелі ўсю складанасць і ўнікальнасць прафесіі архівіста.
Асобна важнасць гэтай няпростай карпатлівай працы, якая патрабуе высокага прафесіяналізму, падкрэсліў у прывітальным слове дырэктар БДАКФФД Андрэй Мікалаевіч Ганчар. У Дзень маці архіў аказаўся незвычайна ўпрыгожаны: пляцоўка каля ўваходу застракацела дзіцячымі малюнкамі мелам. Па асфальце заскакалі рознакаляровыя каты і зайцы, расцвілі кветкі, а самае галоўнае слова – «мама» – паўтарылася шмат разоў. Уразіў маленькіх гледачоў і мультыплікацыйны фільм «Мышка», прадэманстраваны ў кіназале. Маленькая непаседа, якая ўцякла ад мамы і сутыкнулася са шматлікімі небяспекамі, усё ж зразумела, што мама заўсёды дапаможа і абароніць. А вянком свята стала чаяванне ў буфеце.
![]() |
| 1. Ранішняе віншаванне ў холе архіва (14 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
| 2. Падчас экскурсіі ў архіве (14 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
| 3. Падчас экскурсіі ў архіве (14 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
| 4. Малюнкі на асфальце (14 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
| 5. Малюнкі на асфальце (14 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
| 6. Малюнкі на асфальце (14 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
| 7. Малюнкі на асфальце (14 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
| 8. Малюнкі на асфальце (14 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
| 9. Малюнкі на асфальце (14 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
| 10. Работнікі БДАКФФД з дзецьмі ля цэнтральнага ўваходу ў архіў(14 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |









