14 кастрычніка ў Віцебскай абласной філармоніі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-гадоваму юбілею архіўнай службы Беларусі

У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі дзяржаўных і тэрытарыяльных архіваў вобласці, ветэраны архіўнай службы, работнікі музеяў і бібліятэк, прадстаўнікі арганізацый – крыніц камплектавання, трымальнікі асабістых фондаў, студэнты.

Увазе прысутных былі прадстаўлены тэматычныя выстаўкі, друкарскія выданні дзяржаўных архіваў Віцебскай вобласці, віртуальная выстаўка «Ганаровыя архівісты Беларусі – прадстаўнікі архіўнай службы Віцебскай вобласці».

З юбілеем віцебскіх архівістаў павіншавалі начальнік аддзела Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Грыгорый Сцяпанавіч Жаўняркевіч, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Віктаравіч Дурноў, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Пятровіч Канапелька і іншыя ганаровыя госці.

Дырэктар Дзяржархіва Віцебскай вобласці Таццяна Міхайлаўна Свістунова была ўзнагароджана Ганаровай граматай галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама.

Болей 50 супрацоўнікаў дзяржаўных і тэрытарыяльных архіваў вобласці былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама, Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама і іншымі ўзнагародамі.

Урачыстае мерапрыемства завяршылася канцэртам сімфанічнага аркестра філармоніі.

 

Урачыстае мерапрыемства ў Віцебскай абласной філармоніі
Г.С. Жаўняркевіч з узнагароджанымі
В.В. Дурноў з узнагароджанымі
С.П. Канапелька з узнагароджанымі
С.М. Свістунова ўзнагароджана ганаровай граматай галоўнага фінансавага кіравання Віцебскага аблвыканкама
Ветэраны архіўнай службы