Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па факце генацыду нацыянальных і іншых груп, учыненага на тэрыторыі БССР нацысцкімі злачынцамі і іх саўдзельнікамі ў перыяд з 1941-1945 гг. і пасляваенны перыяд
Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па факце генацыду нацыянальных і іншых груп, учыненага на тэрыторыі БССР нацысцкімі злачынцамі і іх саўдзельнікамі ў перыяд з 1941-1945 гг. і пасляваенны перыяд.
Цяпер, у рамках расследавання вышэйназванай крымінальнай справы, працягваецца супрацоўніцтва дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці з пракуратурамі Гомельскай вобласці.
21 верасня 2022 года пасля вывучэння маёрам юстыцыі, старшым следчым Гомельскага раённага аддзела Следчага камітэта Барыніным М.Л. матэрыялаў выяўленых дакументаў, супрацоўнікі архіва перадалі ў пракуратуру Гомельскага раёна копіі дакументаў, у якіх ёсць звесткі за 1943-1944. гг. аб ахвярах генацыду на тэрыторыі населеных пунктаў Гомельскага раёна (в. Рамановічы, Улукоўе, Вясёлае Поле), дакументы аб месцах расстрэлу мірных грамадзян, паказанні відавочцаў.