21 верасня 2022 г. у рамках акцыі “Архівы – школе” ўстанову “Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку” наведалі навучэнцы 5 класа ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Навагрудка”
21 верасня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» наведалі навучэнцы 5 класа ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Навагрудка ». Сустрэча са школьнікамі была арганізавана ў форме ўрока патрыятычнага выхавання “У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны”, а таксама дзяцей чакала аглядная экскурсія па архіве.
На занятках, якія праходзілі ў чытальнай зале архіва, навучэнцы пазнаёміліся з сістэмай дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь, гісторыяй дзяржархіва ў г. Навагрудку і асноўнымі напрамкамі яго работы. Падчас гутаркі з хлопцамі было адзначана, што архівы – гэта захавальнікі гісторыі, а веданне сваёй гісторыі з’яўляецца надзейным падмуркам для пабудовы сучаснасці і будучыні нашай краіны. Школьнікі даведаліся аб перайменаваннях асноўных вуліц горада Навагрудка і аб выдатных асобах, чыімі імёнамі яны названы. Наступны блок занятку быў прысвечаны дзяржаўным святам і сімвалам Рэспублікі Беларусь. Дзеці ўзгадалі гістарычныя падзеі, якія паслужылі асновай устанаўлення важных дзяржаўных свят у рэспубліцы, а таксама ўдзельнічалі ў віктарыне “У краіне “Сімволіка”, падчас якой школьнікам было прапанавана адказаць на пытанні, якія тычацца гісторыі стварэння герба і сцяга Беларусі, значэння іх элементаў, а таксама навучэнцы прыгадалі, хто з’яўляецца аўтарамі дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Працягнулася знаёмства з архівам на экскурсіях у бібліятэку і ў кабінет апрацоўкі дакументаў. Дзеці пазнаёміліся з перыядычнымі выданнямі мінулых гадоў, удзельнічалі ў працэсе падшыўкі дакументаў.
Скончылася сустрэча наведваннем архівасховішчаў, дзе школьнікі даведаліся аб складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, рабоце архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.
Трэба адзначыць, што такі фармат сустрэчы ў выглядзе патрыятычнага ўрока хлопчыкам і дзяўчынкам вельмі спадабаўся. Яны даведаліся шмат новага і цікавага, праверылі свае веды і атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць.