15 верасня ў бібліятэцы ўстановы адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» адбылася прэзентацыя кнігі Міхаіла Дзятлава «Парторгі – адкрытыя нервы эпохі»

15 верасня ў бібліятэцы ўстановы адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» адбылася прэзентацыя кнігі кандыдата сельскагаспадарчых навук, члена Беларускага саюза журналістаў Міхаіла Дзятлава «Парторгі – адкрытыя нервы эпохі».

Пры яе падрыхтоўцы аўтарам былі скарыстаны дакументы, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці. У мерапрыемстве прыняла ўдзел Алена Бондарава – загадчык аддзела Дзяржархіва Віцебскай вобласці, якая з’яўляецца адным з рэцэнзентаў кнігі М. Дзятлава па гісторыі ветэрынарнай медыцыны.

 

1. Вокладка кнігі М. Дзятлава «Парторгі – адкрытыя нервы эпохі»
2. Кнігі М. Дзятлава, напісаныя на аснове архіўных матэрыялаў
3. Дзятлаў Міхаіл Кірылавіч – кандыдат сельскагаспадарчых навук, член Беларускага саюза журналістаў
4. Слайд прэзентацыі