12 верасня 2022 года ва ўстанове “Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае” пройдзе Адзіны дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі
12 верасня 2022 года ва ўстанове “Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае” пройдзе Адзіны дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.
У гэты дзень архіў адчыніць дзверы для ўсіх наведвальнікаў, якія змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю архіва, умовамі захоўвання дакументаў, складам фондаў. Увазе гасцей будуць прадстаўлены дзеючыя выстаўкі: мастацкіх паштовак “Вялікая Айчынная вайна ў карцінах беларускіх мастакоў” і “Гэта нашай гісторыі радки” (да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі).
Супрацоўнікі архіва правядуць кансультацыі па пытаннях арганізацыі камплектавання, уліку, захоўвання і выкарыстання архіўных дакументаў, пошуку звестак біяграфічнага характару ў архівах.
Таксама ў гэты дзень у чытальнай зале Дзяржархіва ў г. Глыбокае пройдзе прэзентацыя новага даведачнага выдання “Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае. Даведнік. 1918-1920, 1939-1941, 1944-2021.»
Мерапрыемствы пройдуць па адрасе: вул. Шпітальная, 5, г. Глыбокае. Папярэдні запіс па тэлефоне: 8 (02156) 30925.