Аб удзеле членаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у віншаванні дзяцей працаўнікоў архіва – будучых першакласнікаў з надыходзячым Днём ведаў

Сабраць у школу першакласніка – гэта не толькі адказная, але і клапотная справа. Бо да пачатку навучальнага года, апроч набыцця поўнага камплекта школьнай формы, трэба яшчэ і напоўніць партфель канцылярыяй, нічога пры гэтым не забыўшыся. І па традыцыі на дапамогу бацькам прыходзяць прафсаюзныя арганізацыі.

Дзякуючы штогадовай прафсаюзнай акцыі «Прафсаюзы – дзецям», аказваецца дапамога не толькі бацькам будучых першакласнікаў, але і сем’ям з дзецьмі ўсіх узростаў. У рамках дадзенай акцыі райкамы і прафкамы арганізацый аказваюць дапамогу сваім работнікам, якая накіравана на набыццё пісьмовага прыладдзя.

26 жніўня 2022 года члены прафкама архіва – старшыня А.К.Кот, Т.І.Аляшкевіч, Т.В.Арыновіч – прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню ведаў, што праводзіцца ў рамках дабрачыннай акцыі ФПБ «Збяры партфель у школу» па ініцыятыве Дзяржынскага. раённага аб’яднання прафсаюзаў. Прадстаўнікі архіва павіншавалі будучых першакласнікаў дзяцей работнікаў архіва: вядучага спецыяліста па кадрах аддзела арганізацыйна-кадравай работы Т.А.Аляшкевіч, загадчыка аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата А.І.Мазго, архівіста I кваліфікацыйнай катэгорыі М.Д. П.А.Рудай і ўручылі ім памятныя падарункі.

 

1. Член прафкама Т.В.Арыновіч з будучымі першакласнікамі работнікаў архіва Аляшкевіч Ян, Мазго Кацярына, Руды Раман.
(26 жніўня 2022 г., БДАКФФД)
2. Член прафкама Т.В.Арыновіч уручае падарункі дзецям работнікаў архіва
(26 жніўня 2022 г., БДАКФФД)
3. Работнікі Гарадскога дома культуры г. Дзяржынска праводзяць конкурсы з дзецьмі прафсаюзных арганізацый раёна
(26 жніўня 2022 г., БДАКФФД)
4. Работнікі Гарадскога дома культуры г. Дзяржынска праводзяць конкурсы з дзецьмі прафсаюзных арганізацый раёна
(26 жніўня 2022 г., БДАКФФД)
5. Старшыня Дзяржынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў А.А. Прахарэвіч. Работнікі архіва – вядучы спецыяліст па кадрах аддзела арганізацыйна-кадравай работы Т.А.Аляшкевіч, загадчык аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата А.І.Мазго, архівіст П.А.Рудая са сваімі дзецьмі пасля ўручэння падарункаў
(26 жніўня 2022 г., БДАКФФД)
6. Старшыня раённага аб’яднання райкамаў прафсаюзаў А.А. Прахарэвіч, дзеці і работнікі прафсаюзаў раёна
(26 жніўня 2022 г., БДАКФФД)