Навучанне па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»
24 жніўня 2022 года здзейснілася сустрэча работнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» з прадстаўнікамі Жлобінскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Навучанне па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці правёў начальнік варты ПАЧВ-1 Мінін Дзмітрый Васільевіч.
У ходзе лекцыі Дзмітрый Васільевіч расказаў аб складзенай аператыўнай абстаноўцы з пажарамі ў Жлобінскім раёне і вобласці, гібеллю людзей у іх выніку, аб асноўных прычынах ўзнікнення пажараў і мерах па іх недапушчэнню.
Прадстаўнік раённай службы выратавання нагадаў работнікам архіва асноўныя супрацьпажарныя патрабаванні для дамоў і кватэр, дзеянні ў выпадку выяўлення пажару, спосабы і сродкі пажаратушэння. Адказаў на пытанні, якія ўзніклі ў ходзе размовы.
У завяршэнні сустрэчы прысутнічым была раздадзена тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.