25 жніўня 2022 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГом) прайшла рабочая нарада

Адным з асноўных пытанняў парадку дня стала пытанне аб ходзе выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. нумар 1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў ДАГом. У сваім дакладзе архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Карнеева А.Р. у чарговы раз нагадала супрацоўнікам ДАГв аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны ва ўстанове адзначыўшы, што адной з галоўных прычын гібелі людзей, застаецца чалавечы фактар, заснаваны на нізкай культуры насельніцтва ў галіне ведання і захавання мер бяспекі, а таксама на адсутнасці неабходных навыкаў паводзін у надзвычайных сітуацыях.

Актуальным на сённяшні дзень з’яўляецца пытанне правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, у сувязі з ростам каранавіруснай інфекцыі. У сваім дакладзе архівіст аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Каралева А.У. расказала аб працы па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі, адзначыўшы, што вакцынацыя насельніцтва з’яўляецца самым эфектыўным метадам прафілактыкі захворвання. Акрамя таго, паўторна быў агавораны парадак правядзення асноўнай (першаснай) і бустэрнай вакцынацыі.

У ходзе пасяджэння былі разгледжаны актуальныя пытанні, а таксама выпрацаваны сумесны план дзеянняў для іх вырашэння.

У завяршэнні сустрэчы намеснік дырэктара архіва Міцкевіч А.П. падвёў вынікі работы нарады, паставіў перад яе ўдзельнікамі канкрэтныя задачы і абазначыў тэрміны іх выканання.