8 чэрвеня 2022 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню архіваў
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел: начальнік аддзела па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Сакалова Н.У., прадстаўнікі ўстаноў «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці».
Адкрыў мерапрыемства дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. адзначыўшы, што найважнейшай задачай, якая стаіць перад архіўнай службай, было і застаецца зберагчы і захаваць для гісторыі дакументальныя багацці нашай краіны. Сёння дзяржаўныя архівы – гэта захавальнікі і крыніцы інфармацыі аб гістарычных падзеях і грамадска-палітычнай дзейнасці людзей. Андрэй Мікалаевіч азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з асноўнымі напрамкамі работы архіва, яго фондамі і навукова-даведачным апаратам. Падчас мерапрыемства была паказана прэзентацыя, якая наглядна дэманструе дзейнасць установы.
У працяг узнятай тэмы, выступіла загадчык сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» Бачура Наталля Рыгораўна. У сваім дакладзе, з выкарыстаннем прэзентацыі Наталля Рыгораўна расказала, што з сябе прадстаўляе архіў, якія ўнікальныя дакументы захоўваюцца ў дзяржаўнай установе, а таксама аб удзеле архіва ў міжнародных праектах.
Падводзячы вынікі работы круглага стала Сакалова Н.У. адзначыла, што дакументы, якія захоўваюцца ў архівах, – гэта вялізны духоўны пласт, які адыгрывае найважнейшую ролю ў фарміраванні светапогляду і нацыянальнага гонару не толькі маладога пакалення, але і ўсяго народа.
У канцы мерапрыемства, удзельнікі круглага стала, абмяняліся пажаданнямі наконт далейшага правядзення сумесных мерапрыемстваў. Пажадалі калегам здароўя, працвітання, а таксама новых творчых поспехаў у высакароднай справе захавання гісторыі.